Лукашэнка запатрабаваў пакараць вінаватых за „народную ўборку лёну”



Міністр сельскай гаспадаркі і харчавання распавёў, што Лукашэнка распарадзіўся знайсці і пакараць вінаватых у несвоечасовай ўборцы лёну ў Гомельскай вобласці. Пра гэта Леанід Заяц паведаміў падчас прэс-канферэнцыі.

«Наш АПК сапраўды ў зоне рызыкоўнага земляробства – дзве нормы ападкаў у кастрычніку. Было сапраўды вельмі дрэннае вылежванне лёну. Але на 97% тэрыторыі лён прыбралі своечасова», – паведаміў міністр. „У Гомельскай вобласці ёсць недапрацоўка мясцовых органаў улады, прыбраць лён трэба было раней і не звяртаючыся да дапамогі насельніцтва. Кіраўнік Беларусі вельмі рэзка адрэагаваў на сітуацыю, запатрабаваў пакараць вінаватых і перадаць матэрыялы ў пракуратуру », – дадаў кіраўнік Мінсельгасхарча.

Нагадаем, у Гомельскай вобласці райвыканкамы, шэраг прадпрыемстваў і навучальных устаноў атрымалі лісты з просьбай аказаць садзейнічанне ва ўборцы лёну ў некалькіх раёнах рэгіёну. Ужо праз суткі ў Кармянскі, Рагачоўскі, Буда-Кашалёўскі і Чачэрскі раёны з усёй вобласці былі накіраваны калоны аўтобусаў з тысячамі памочнікаў.

Усяго на Гомельшчыне было пасеяна 4800 га лёну, прыбіраць усёй вобласцю прыйшлося крыху больш за тысячу гектараў. Штодня ўдзел ва ўборцы прымалі да трох тысяч чалавек на працягу некалькіх дзён.

tut.by

[manual_related_posts]