“Лукойл” сыходзіць з Польшчы, Літвы і Латвіі
Расейскі “Лукойл” прадаў свае запраўкі ў Польшчы, Літве і Латвіі. Новым уладальнікам 230 заправак стала аўстрыйская фірма AMIC Energy Management.
„Рашэнне пра дэталічны продаж у Літве, Латвіі і Польшчы было прынята ў рамках праграмы аптымізацыі структуры дэталічных актываў “Лукойл” у Еўропе”, – напісана ў камунікаце Lukoil Europe Holdings.
Прадаўцы і пакупнік спадзяюцца на заканчэнне транзакцыі ў другім квартале гэтага года, пасля атрымання згоды органаў абароны канкурэнцыі.
У 2014 годзе шэраг польскіх СМІ і арганізацыяў заклікалі да байкоту расейскіх тавараў у сувязі з анэксіяй Крыму і расейскай агрэсіяй ва Украіне.
Паводле niezalezna.pl
