Акцыя салідарнасці з ІП у Менску (абноўлена)



Старшыня Аб’яднанай грамадзўянскай партыі Анатоль Лябедзька правёў у Менску на плошчы Незалежнасці пікет у падтрымку індывідуальных прадпрымальнікаў.

На несанкцыянаваную акцыю прыйшло некалькі дзясяткаў прадпрымальнікаў і палітычных актывістаў.

Па словах Лябедзькі, вельмі важна паказаць уладам, што іх крокі, у прыватнасці, указ №222, якія нанеслі ўдар па малому бізнесу, людзе не будуць успрымаць моўчкі і абыякава.

„Мы паказалі, што праблема існуе, і што яна, калі не будзе вырашана, можа прывесці да  больш маштабных пратэстаў”, – сказаў палітык:

– Прыехалі людзі з розных рэгіёнаў: з Крупак, з Гародні, з Салігорска, з Менска, з Віцебска, з Полацка. Індывідуальныя прадпрымальнікі, якія прыедуць на свае рынкі, на вялікія рынкі, раскажуць, што яны бачылі сёння. Свае эмоцыі выкажуць, так што я задаволены, ведаў чым гэта можа завершыцца – пратаколамі. Склалі пратаколы не толькі на мяне, чалавек на 4-5.

Пасля завяршэння пікету Анатоль Лябедзька разам з некалькімі прадпрымальнікамі перадаў у прыёмную Дому ўраду зварот прадпрымальнікаў. У ім выкладзены прапановы, як выйсці з сітуацыі, стваранай  указам прэзідэнта №222, у выніку чаго шмат індывідуальных прадпрымальнікаў вымушаны былі спыніць сваю працу.

* * *

Менскі прадпрымальнік намеснік старшыні руху салідарнасці „Разам” Аляксандр Макаеў падчас акцыі ў падтрымку ІП у Менску заклікаў прадпрымальнікаў (і тых, якія выступаюць за перамовы з уладай, і тых, якія выступаюць за актыўны пратэст) аб’яднацца і выйсці на агульную акцыю:

– Трэба бараніць будучыню нашых беларускіх прадпрымальнікаў. Мы вітаем усе перамовы прадпрымальнікаў з уладай, але не трэба, калі перамовы будуць скасаваныя, баяцца бараніць сваё і выходзіць на плошчы.

Акцыя на плошчы Незалежнасці доўжылася прыблізна 20 хвілін. Пратаколы аб адміністрацыйным правапарушэнні за правядзенне несанкцыянаванага мерапрыемства складзеныя ў дачыненні да чатырох удзельнікаў акцыі — Аляксандра Макаева, старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоля Лябедзькі, актывісткі АГП Вольгі Маёравай і магіляўчаніна Артура Адамяна, які трымаў плакат з надпісам „Хопіць маўчаць — Лукашэнка ганьба Беларусі”.

* * *

L

CY_jURXUMAIu1HR

Прыкладна паўтара дзясятка сябраў Аб’яднанай грамадзянскай партыі і грамадскіх актывістаў прыйшлі на плошчу Незалежнасці на акцыю салідарнасці з індывідуальнымі прадпрымальнікамі ў Менску.

У ліку ўдзельнікаў акцыі – старшыня АГП Анатоль Лябедзька, яго намеснік Віктар Карняенка, актывістка партыі ІП з Віцебска Ірына Яскевіч, намеснік старшыні Руху салідарнасці „Разам” Аляксандр Макаеў. Яны сталі насупраць Чырвонага касцёла з плакатам „Я — ІП”.

CY_g0y0WAAEyApg

За акцыяй назіралі супрацоўнікі міліцыі, ведучы відэаздымку.

* * *

Лідар АГП у Менску праводзіць акцыю салідарнасці з прадпрымальнікамі. Апазіцыйны палітык акцыю праводзіць персанальна, як палітык, грамадзянін і спажывец.

CY_ezcqWsAAPNdE

Анатоль Лябедзька заклікаў неабыякавых да праблемы людзей сабрацца каля Чырвонага Касцёла а 12.00-й гадзіне.

«Гэта ёсць неблагая мажлівасць, каб распачаць дыскусію ў маштабах усяе краіны: куды мы ідзём у сэнсе эканамічнага і сацыяльнага развіцця? Пытанне ж не толькі пра сертыфікаты, а наогул — якая стратэгія развіцця краіны, што мы прапануем грамадзянам у галіне эканомікі? І гэта добрая мажлівасць, каб распачаць дыскусію, а таму гэтае пытанне не будзе знятае з парадку дня ні сёння, ні заўтра,”- адзначыў лідар АГП.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота twitter.com/svaboda

[manual_related_posts]
  • http://facebook.com/profile.php?id=100003220486250 Ruslan Zgolich

    Вельми слабы рэпартаж – Галоунага антылукашыста не зауважыу мой „сЯбра” барбарыч!..

    ТУТ.БАЙ рулит вопреки зиссеру или БлагоДАРя ЗИССЕРУ – МенЯ там ПРОславили как ниКогДА и ниКого… – см. на фото и текст =
    Пикет начался с курьеза. Минчанин Руслан Зголич, который посещает многие акции протеста и представляется «журналистом Би-би-си» и «личным режиссером Лукашенко», пытался выступать вместе с Лебедько и заслонял организаторов пикет от журналистов. Завязалась небольшая потасовка. Лидер ОГП призвал собравшихся не обращать внимания на провокации и обратился к милиции:
    — Уважаемые сотрудники МВД, тут есть люди, которые провоцируют. Если это ваш внештатный сотрудник, заберите его, пожалуйста.
    Фото: Дмитрий Брушко, TUT.BY
    Впрочем, милиция на призыв Лебедько не отозвалась. Приказа на задержания, очевидно, не было.
    Читать полностью: http://news.tut.by/politics/481077.html

    После этОГО репортажа Старший смены 102 №11 даёт Команду не задерживать МенЯ на акциях даже запретных и утверждает, что нет нарушения с моей стороны по ПРОтиводействию „про”вокаторам типа лебедько…

    ЗАКАЧИВАЕТСЯ ВИДЕО-ФОТО-АУДИО даже с американцем не пришедшим и только Мною записанным на фейсбук руслан зголич =

    ниКТО не подДержал отставки кобяка и луки! ХотЯ только в этих шагах ВЫход… СОРАМна за лябедьзьку (раней на офісу БНФ сдаваў мЯне ў пажыцьцёвую турму ды адмовіўсЯ даць нумар тэлефона, потым падтрымаў статкевіча са словамі падтрымкі лукі як лідара нацыі каля ГУМу!) ды за тую „пра”вакатарку на фота (Мяне нЯма) ды іншых іх паплечьнікаў прымЯнЯўшых да мЯне сілу рукамі ды нават зваротамі да мЯнтоў па складаньні пратаколу на Мяне рэжысэра лукі працаваўшага ад Адміністрацыі Прэзыдэнта там і выкладаючага зараз на мой фэйсбук відэа-фота-аўдыё адтуль са сходкі капіталюг імпэрскіх галівуду-крамля-пекіну-г.д. лябедьзька – „пра”вакатар зь іншымі здае мЯне ў інтэрнат пажыцьцёвы! А белсат пасылае мЯне на х… на відэа нават у жывым этэры!..

  • http://facebook.com/profile.php?id=100003220486250 Ruslan Zgolich

    „про”вокаторы из огп типа „координатора” по мИнску николая козлова +375296307500 и той яскевич ирины +375297127352 +375291579020 „не видят точек соприкосновениЯ” с Лучшим политиком Главой партии ВКБ и Лучшим другом луки и врагом Его таким же – показал звонок первому, который сейЧАС выкладываетсЯ на Моей странице фейсбука…

  • http://facebook.com/profile.php?id=100003220486250 Ruslan Zgolich

    „про”вокаторы из огп типа „координатора” по мИнску николая козлова +375296307500 и той яскевич ирины +375297127352 +375291579020 „не видят точек соприкосновениЯ” с Лучшим политиком Главой партии ВКБ и Лучшим другом луки и врагом Его таким же – показал звонок первому, который сейЧАС выкладываетсЯ на Моей странице фейсбука…

  • Anonim

    „акциЯ” лебедьки „про”вокатора ВЫзвала мою ПРОвокацию ПРОфеССионала и заставила сделать вот так = 13.01.2016 13:58 Общество, Культура
    Минкультуры пока не намерено инициировать присвоение Светлане Алексиевич каких-либо почетных званий

    И НЕ БУДЕТ НАМЕРЕНО – Я ТАК СКАЗАЛ…

    http://belapan.com/news/culture/

Комментарии для сайта Cackle