Ляшэнка: Вырашэнне нафтагазавых пытанняў з Расеяй пераносіцца на наступны год



Вырашэнне нафтагазавых пытанняў з Расеяй пераносіцца на 2017 год. Пра  гэта заявіў карэспандэнту БЕЛТА старшыня канцэрна „Белнафтахім” Ігар Ляшэнка.

000021_758907_big

Паводле яго слоў, бакі прадаўжаюць перамовы, і Беларусь разлічвае на хутчэйшае вырашэнне ўсіх існуючых пытанняў.

Як раней паведамляў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Расеі ў Беларусі Аляксандр Сурыкаў, краіны блізкія да ўрэгулявання нафтагазавых спрэчак. У Беларусі і Расеі ёсць разуменне падыходаў па іх вырашэнні, падкрэсліў ён. Пасол анансаваў падпісанне ў бліжэйшы час дакумента, які здыме існуючыя рознагалоссі. Аднак перамовы ўсё яшчэ прадаўжаюцца. Галоўнае пытанне – гэта цана расейскага газу для Беларусі. Цяпер яна складае $132 за 1 тыс. куб.м. Беларусь настойвае на яе істотным зніжэнні. Акрамя таго, Беларусь настойвае на аднаўленні аб’ёмаў паставак расейскай нафты, якія ў бягучым годзе былі скарочаны.