Людзі ў студзені прадалі валюты на $30 мільёнаў больш, чым купілі



Фізічныя асобы ў Беларусі працягваюць заставацца чыстымі прадаўцамі замежнай валюты: у студзені яны прадалі на 30 мільёнаў 400 тысяч больш, чым купілі, паведамляе Нацыянальны банк. Агульны аб’ём набытай фізічнымі асобамі наяўнай і безнаяўнай замежнай валюты ў студзені склаў 832,5 мільёны даляраў, прададзенай — 862 мільёны 900 тысяч.

Суб’екты гаспадарання — рэзідэнты ў студзені таксама выступалі ў ролі чыстых прадаўцоў замежнай валюты. Прадпрыемствы прадалі на 50 мільёнаў 100 тысяч валюты ў эквіваленце больш, чым купілі.

Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]