Макей: Мы ўвайшлі ў фінальную стадыю падрыхтоўкі да ўступлення ў СГА



«Мы ўвайшлі ў фінальную стадыю па падрыхтоўцы ўступлення Беларусі ў Сусветную гандлёвую арганізацыю», — пра гэта міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей заявіў у гутарцы з журналістамі на чарговай канферэнцыі ў межах ініцыятывы «Менскі дыялог».

— Мы спадзяемся, што цягам даволі кароткага часу мы завершым перамовы з астатнімі дзяржавамі, а нам трэба здаецца каля 10-15 дзяржаў, з якімі мы павінны завяршыць перамовы. Мы павіны папрацаваць над адпаведным дакументам рабочай групы, і гэтым мы цяпер узмоцнена займаемся: праводзім адпаведныя кансультацыі, перамовы з нашымі калегамі з іншым краін: актыўна працуем на Жэнеўскай пляцоўцы, актыўна працуем у Бруселі з нашымі еўрапейскімі партнёрамі.

Уладзімір Макей падзякаваў Злучаным Штатам Амерыкі і Еўразвязу за падтрымку актывізацыі ўступлення краіны ў СГА. На яго думку, далучэнне да СГА падвысіць інвестыцыйную прывабнасць Беларусі.

Канферэнцыя «Менскага дыялогу» гэтым разам разглядае эканамічную бяспеку ў глабалізаваным свеце.

Сяргей Залескі, Беларускае Радыё Рацыя