Марыя Фалалеева: Варта рыхтавацца да інтэнсіўных, але рэдкіх ападкаў



Амаль безападкавыя зіма і вясна ставяць Беларусь перад пытаннем карэнных зменаў у сістэме гаспадарання ўжо сёння.

Прагноз бліжэйшых кліматычных зменаў у Беларусі дала старшыня цэнтральнага савета МГА «Экапраект”, кандыдат геаграфічных навук Марыя Фалалеева:

– Тэмпература ў нас будзе падвышацца. Так, у нас рэжым выпадання ападкаў будзе змяняцца. Калі мы кажам пра прагнозы для Беларусі, колькасць ападкаў застанецца больш-меньш аднолькавай. Але ж адным з наступстваў змянення клімату з’яўляецца тое, што рэжым выпадання ападкаў будзе мяняцца. Будзе больш нераўнамерны. У гэтую карціну ўпісваецца і больш сухая вясна. Летам у нас будуць перыяды з вельмі інтэнсіўным выпадзеннем ападкаў.

Беларусь мусіць адсочваць дакладную хаду развіцця клімату і рыхтаваць найлепшыя рашэнні для сельскай гаспадаркі, гарадскога кіравання і абароны прыродных тэрыторый да магчымых наступстваў ад зменаў клімату.

 

Беларускае Радыё Рацыя, Менск