МАЗ паказаў гарадскі аўтобус трэцяга пакалення



ААТ «МАЗ» — кіруючая кампанія холдынгу «БелаўтаМАЗ» размясціла ў сваім Instagram-акаўнце фота гарадскога аўтобуса трэцяга пакалення.

«Яскравы, летні, сонечны — гарадскі аўтобус МАЗ 303.065 трэцяга пакалення з рухавіком экалагічнага класа Еўра-5. Зараз і з пчолкамі-працаўніцамі на борце!» – гаворыцца пад фота.

Першая мадэль трэцяга пакалення была выпушчана ў 2019 годзе. Каркас гэтых машын выкананы з нержавеючай сталі. Плошча шклення павялічана, а інфармацыйнае табло спераду цяпер каляровае. Прадугледжаны USB-порты для зарадкі смартфонаў і планшэтаў на ўсіх шэрагах сядзенняў, — паведамляе агенцтва «Мінск-Навіны».