Менск гатовы зачыніць нафтаправод на рамонт



Віцэ-прэм’ер Беларусі Ігар Петрышэнка пасля нарады ў Аляксандра Лукашэнкі выказаўся пра неабходнасць рамонту пэўных участкаў нафтаправода, які праходзіць па беларускай тэрыторыі з Расеі ў Еўропу. Гэта адбылося на фоне чарговай энэргетычнай спрэчкі паміж афіцыйнымі Менскам і Масквой.

Падчас нарады з урадам 11 красавіка Аляксандр Лукашэнка  параўнаў з „санкцыямі” дзеянні расейскіх партнёраў на закрыццё рынку для Беларусі: Лукашэнка даручыў віцэ-прэмʼеру Ігару Ляшэнку ў выпадку неабходнасці паставіць на рамонт нафтаправоды.

Паводле Ігара Петрышэнкі, дзейны нафтаправод, які праходзіць па тэрыторыі Беларусі, функцыянуе, „але мае патрэбу ў дадатковым рэгламентным абслугоўвані, таму што эксплуатуецца працяглы час”, перадае БелТА.