Менск увайшоў у топ-10 самых дарагіх гарадоў былога СССР



Аналітычны партал Numbeo, які займаецца даследаваннямі цэн у розных краінах свету, апублікаваў рэйтынгі кошту жыцця ў 472 гарадах і 121 дзяржаве.

Менск

Паводле звестак Cost of Living Index 2017 сталіца Беларусі займае 412-е месца ў свеце па кошту жыцця.

А вось на постсавецкай прасторы Менск замыкае дзясятку самых дарагіх гарадоў былога СССР, апярэдзіўшы ў гэтым спісе Ерэван, Кіеў, Баку, Харкаў, Днепрапятроўск, Львоў, Алматы.

Сярод экс-савецкіх гарадоў пальму першынства па дарагоўлі ўтрымлівае Рыга — 327-е месца ў свеце. За сталіцай Латвіі размяшчаюцца: Масква (330-я ў сусветным рэйтынгу), Вільня (335), Тарту (338), Каўнас (341), Санкт-Пецярбург (348), Екацярынбург (375), Казань (385), Новасібірск (404).

Беларусь у гэтым рэйтынгу прадстаўлена толькі сталіцай.

zautra.by