Менскія кватэры больш не даражэюць
Цэны на жылую нерухомасць ў сталіцы стабілізаваліся на ўзроўні 1 200 даляраў за квадратны метр. Гэта грошы, якія хочуць атрымаць прадаўцы кватэры. Паводле Realt.by, з пачатку году нерухомасць таннела, у ліпені-жніўні наадварот даражэла. Пры гэтым рэальныя ўгоды заключаюцца па больш нізкіх цэнах.
У жніўні сярэдняя цана ў дамовах куплі-продажу, зарэгістраваных у Нацыянальным кадастравым агенцтве, складала 1 125 даляраў.
Фота novychas.by
