Мэр Львова пракаментаваў адмову купляць беларускія аўтобусы



Мэр Львова Андрэй Садавы пракаментаваў Еўрарадыё рашэнне горада адмяніць тэндар на закупку сотні беларускіх аўтобусаў.

— У такі няпросты час, як сёння ў свеце, вельмі важна падтрымліваць уласнага вытворцу. Вельмі часта тэндарныя працэдуры еўрапейскіх інстытуцый не ўлічваюць вельмі многія нюансы. Таму адмянілі гэты тэндар.

На ўдакладняльнае пытанне, ці гэта было выключна эканамічнае  рашэнне, ці ўсё ж мае месца ўплыў палітыкі, мэр Львова адказаў так:

— Кожнае рашэнне мае вельмі шмат умоў… Калі б у Беларусі не было вось гэтага голага нерва, гэтай барацьбы —  не ведаю, як бы мы рэагавалі. Проста падзеі ў Беларусі, і вялікая пашана свабоднаму беларускаму народу, падштурхоўвае нас быць уважлівымі…, – адзначыў Садавы і дадаў, што ён верыць, што складанасці ў стасунках дзвюх краін з’яўляюцца часовымі.

Фота: Hromadske​