Мінімалка ў Беларусі — самая нізкая ў Еўропе



З 1 студзеня ў Беларусі павялічаны памер мінімальнага заробку да 400 рублёў. Гэта, калі вылічыць падаходны падатак, складае ў эквіваленце 110 еўра.

Мінімальны заробак у Беларусі — цяпер самы нізкі ва ўсёй Еўропе, каля 110 еўра.

Для параўнання: ва Украіне мінімальная зарплата зараз “чыстымі” складае 142 еўра, у Малдове — 119.

У іншых суседніх дзяржавах мінімалкі таксама вышэйшая за нашу. У Польшчы мінімальны заробак “чыстымі” складае 442 еўра, у Літве — 468, а ў Расеі — 120 еўра.

thinktanks.by