Мінімальны заробак 1 студзеня вырасце з 265 да 305 рублёў



У Беларусі з 1 студзеня 2018 года змяняецца памер мінімальнай заработнай платы – яна падвышаецца з 265 да 305 рублёў, паведамляе прэс-служба Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.

Падвышэнне мінімальнай зарплаты зацверджана пастановай урада ад 28 снежня № 1022.

У міністэрстве нагадалі, што наймальнік абавязаны прымяняць мінімальную заработную плату (месячную і пагадзінную) у якасці ніжэйшай мяжы аплаты працы работнікаў за працу ў нармальных умовах цягам нармальнай працягласці працоўнага часу пры выкананні абавязкаў работніка, што вынікаюць з заканадаўства, лакальных нарматыўных прававых актаў і працоўнага дагавора. Пры гэтым мінімальная заработная плата (месячная і пагадзінная) прымяняецца з улікам адпрацаванага працоўнага часу. Калектыўнай дамовай пры гэтым можа быць устаноўлены iншы памер месячнай мінімальнай зарплаты, але не ніжэй за памер, устаноўлены ўрадам.

Памер сярэдняй зарплаты з пачатку 2017 года складаў 265 рублёў і на працягу года не індэксаваўся ў сувязі з нізкім роўнем інфляцыі.

belapan.com