Мінімальны заробак у Беларусі павысяць да 265 рублёў



Урад устанавіў месячную мінімальную заработную плату з 1 студзеня 2017 года ў памеры 265 рублёў. Адпаведнае рашэнне замацаванае пастановай Савета міністраў ад 27 снежня 2016 года № 1080.

000020_795950_big

Мінімальная заработная плата ўстанаўліваецца штогод 1 студзеня і індэксуецца ў залежнасці ад інфляцыі. З 1 студзеня 2016 года яна была вызначаная ў памеры 2.300.000 або 230 дэнамінаваных рублёў.

Мінімальная заработная плата — дзяржаўны мінімальны сацыяльны стандарт у галіне аплаты працы, які наймальнік абавязаны прымяняць у якасці ніжэйшай мяжы аплаты працы работнікаў.

У чэрвені ўпершыню за год памер месячнай мінімальнай зарплаты быў праіндэксаваны на 5,4% і склаў 239,18 рубля з улікам дэнамінацыі. У ліпені ў сувязі са зменай нарматыву індэксацыі МЗП была павялічаная на 30 капеек да 239,48 рубля. У жніўні і верасні з улікам індэксацыі МЗП таксама склала 239,48 рубля. У кастрычніку яна была зніжаная да 239,42 рубля ў сувязі са зніжэннем нарматыву індэксацыі, лістападзе засталася на такім жа ўзроўні.

БелаПАН