Мінселгасхарч: Краіны ЕЗ найбольш складаныя для экспарту з Беларусі



Мінсельгасхарч плануе павялічыць сёлета экспарт малочна-мясной прадукцыі да 6 мільярдаў даляраў.

Асобны спадзеў на Еўропу, экспарт у якую за мінулы год павялічыўся на 45,5%. Галоўную перашкоду выхаду на еўрапейскі рынак назваў начальнік Галоўнага ўпраўлення знешнеэканамічнай дзейнасці Мінсельгасхарчу Аляксей Багданаў:

– Мы пастаўляем харчаванне, прадукты харчаванне практычна ва ўсе краіны свету. У чым спецыфіка? Самымі буйнымі кейсамі нашых экспартных паставак з’яўляюцца два віды тавараў. Першае месца, гэта малако 2,4 мільярды даляраў. Другая група тавараў, практычна мільярд – гэта мяса, свініна, гавядзіна. Для паставаў у Еўрапейскі Звяз у нас па мясу не сертыфікавана ніводнага прадпрыемства, а па па малаку у нас сертыфікавана 11 прадпрыемстваў. 

Па словах Аляксея Багданава, буйнейшымі імпарцёрамі беларускай сельскагаспадарчай прадукцыі з’яўляюцца Літва, Польшча і Латвія.

Беларускае Радыё Рацыя