Місія МВФ пачынае работу ў Беларусі



Місія Міжнароднага валютнага фонду 26 кастрычніка пачынае работу ў Беларусі.

Місія МВФ на чале з яе кіраўніком Пітэрам Долманам будзе працаваць у Беларусі з 26 кастрычніка па 10 лістапада. У прадстаўніцтве фонду растлумачылі, што эксперты МВФ прыедуць для правядзення штогадовых кансультацый па IV артыкуле.

Апошні раз місія МВФ працавала ў Беларусі 5-12 чэрвеня. Эксперты фонду на чале з кіраўніком місіі па Беларусі Пітэрам Долманам абмеркавалі з прадстаўнікамі органаў дзяржкіравання эканамічную сітуацыю ў краіне, а таксама актуальныя пытанні ўзаемадзеяння, у прыватнасці, падрыхтоўку да штогадовых кансультацый па IV артыкуле.

belta.by