Дзесяць галоўных падаткаплацельшчыкаў Менска за студзень-травень



Траціну даходаў кансалідаванага бюджэту Менска ў студзені-траўні забяспечылі дзесяць буйных падаткаплацельшчыкаў, паведамілі ў сталічнай інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах.

У рэйтынгу плацельшчыкаў сталіцы, якія забяспечылі найбольшыя сумы паступленняў, — ААТ „Газпром трансгаз Беларусь”, ЗП „Слаўнафтахім”, ТАА „Тытунь-Інвест”, РУП „Мінскэнерга”, ААТ „ААБ Беларусбанк”, СТАА „Мабільныя ТэлеСістэмы”, ЗАТ „Беларуская нафтавая кампанія”, унітарнае прадпрыемства „А1”, ААТ „Мінск Крышталь” — кіруючая кампанія холдынгу „Мінск Крышталь Груп”, ЗАТ „Мінскі завод вінаградных він”.

Гэтымі арганізацыямі выплачана ў бюджэт 1,7 млрд рублёў, або траціна даходаў кансалідаванага бюджэту горада.

У цэлым за пяць месяцаў Менск сабраў 5 млрд 609,8 млн рублёў плацяжоў, якія кантралююцца падатковымі органамі.

У складзе гаспадарчых суб’ектаў 58,7 тыс. арганізацый і 80,3 тыс. індывідуальных прадпрымальнікаў. Таксама плацельшчыкамі падаткаў і збораў з’яўляюцца 264,9 тыс. грамадзян.

У структуры паступленняў па катэгорыях плацельшчыкаў лідзіруе недзяржаўны сектар эканомікі з удзельнай вагой 77,8%, у тым ліку ўклад арганізацый недзяржаўнага сектара складае 73,1%. На арганізацыі дзяржаўнага сектара прыпадае 22,2% усіх паступленняў, на фізічных асоб — 2,7%, на індывідуальных прадпрымальнікаў — 2%.

У Менску налічваецца 136,4 тыс. суб’ектаў недзяржаўнага сектара эканомікі і амаль 2,6 тыс. суб’ектаў дзяржаўнага сектара. Гэтымі плацельшчыкамі ўнесена ў бюджэт плацяжоў на суму 4 млрд 215,5 млн рублёў і 1 млрд 245,3 млн рублёў адпаведна.

belapan.by