МПЗ назвала найбуйнейшых падаткаплацельшчыкаў Менска



10 кампаній забяспечылі траціну даходаў кансалідаванай гарадской казны.

Па выніках сямі месяцаў бягучага года ў топ-10 найбуйнейшых плацельшчыкаў сталіцы ўвайшлі: «Газпром трансгаз Беларусь», Беларуская нафтавая кампанія, «Мінскэнерга», «Тытунь-інвест», «Велком», Мінскі завод вінаградных він, «Мабільныя ТэлеСістэмы», «Лукойл Беларусь», холдынг «Мінск Крышталь»,«Беларусбанк».

Гэтымі арганізацыямі выплачана ў бюджэт 2 266,9 млн. рублёў або 102,0% да ўзроўню 2017 года, гаворыцца ў паведамленні ІМПЗ па г. Менску.

ej.by