МТС 1 траўня павышае кошт паслуг сувязі
„МТС інфармуе сваіх абанентаў аб павышэнні тарыфаў на асноўныя паслугі сотавай сувязі на 3 працэнты да ўзроўню бягучых тарыфаў з 1 траўня 2018 года. Змяненне абумоўлена развіццём інфраструктуры, укараненнем новых тэхналагічных рашэнняў і развіццём лічбавых прадуктаў, неабходных для павышэння якасці аказваемых паслуг”, – гаворыцца ў паведамленні.
На лінейцы тарыфаў „4G” МТС прадоўжыць прадастаўляць скідкі на абаненцкую плату для новых і дзеючых кліентаў да 31 траўня 2018 года, аб чым будзе анансавана дадаткова.
