МТС запусціў на сайце віртуальнага памочніка Мію



Інтэлектуальны чат-бот дапаможа выбраць тарыфны план і наладзіць інтэрнэт, а ў час размовы можа жартаваць, здзіўляцца і радавацца.

Віртуальнага памочніка клічуць Мія: яна падкажа, дзе хутка паглядзець кошт любой паслугі, выбраць тарыф, падкажа, як яго падключыць або адключыць, раскажа аб роўмінгу і акцыях мабільнага аператара, вышле інструкцыю для наладкі інтэрнэту. Пералік магчымасцяў віртуальнага памочніка пастаянна пашыраецца — Мія ўдасканальвае сваю працу і навыкі зносін на аснове аналізу запытаў абанентаў.

Выклікаць Мію можна з дапамогай адмысловай кнопкі на сайце МТС, таксама ёй можна напісаць у паведамленнях супольнасцяў кампаніі ў сацсетках “УКантакце” і Facebook, а таксама ў мессенджэрах Telegram і Viber.

zviazda.by