„МТС” запусціў паслугі 4G у Петрыкаве, Жыткавічах і Крычаве



Мабільны аператар „МТС” запусціў паслугі 4G у Петрыкаве, Жыткавічах (Гомельская вобласць) і Крычаве (Магілёўская вобласць). Акрамя таго, запрацавалі дадатковыя базавыя станцыі там, дзе павышаецца попыт на тэхналогію, паведаміла прэс-служба аператара.

Сваю сетку LTE у Беларусі „МТС” пашырае разам з інфраструктурным партнёрам beCloud. Сёння новая тэхналогія даступная жыхарам больш чым у 90 населеных пунктах краіны, сувяззю новага пакалення карыстаюцца больш за мільён абанентаў „МТС”.

4G — гэта тэхналогія, якая адрозніваецца ад 3G і 2G больш высокімі хуткасцямі перадачы дадзеных і меншым часам чакання адказу ад сеткі (пінг).

Сетка LTE пачала працаваць у Беларусі ў 2015 годзе. Першым горадам, дзе запусцілі 4G, стаў Менск. Сёння ў сталіцы налічваецца больш за 200 базавых станцый, а ўсяго па краіне цяпер іх больш за 700.

Беларуска-расейскае СТАА „Мабільныя ТэлеСістэмы” — найбуйнейшы мабільны аператар у Беларусі з колькасцю карыстальнікаў больш як 5,3 млн.

belapan.com