Мясніковіч прапануе “разняволіць дзелавую ініцыятыву”



Міхаіл Мясніковіч выступіў з прапановай “разняволіць дзелавую ініцыятыву”. На думку старшыні Савета Рэспублікі, гэта дапаможа выправіць няпростую сітуацыю ў беларускай эканоміцы. Прапануецца вызваліць на два гады новыя малыя і сярэднія прадпрыемствы ад падаткаў, акрамя абавязковых страхавых плацяжоў. Прапанову каментуе незалежны эканаміст Леў Марголін:

Гэта крок у правільным кірунку. Але калі гэта будзе асобны крок, несістэмны, без усіх іншых рэформаў, якіх патрабуе эканоміка, я думаю, вялікага плёну ад яго не будзе. Магчыма, гэта крыху спросціць сітуацыю на рынку працы, але вялікай карысці для ўсёй эканомікі няма.

Гэты крок непасрэдна звязаны з крызісам – мяркуе Леў Марголін і заўважае, што сярод “дзікіх” прапаноў уладаў, накіраваных на выхад са складанай эканамічнай сітуацыі, трапляюцца і цалкам разумныя.

Ганна Мордань, Беларускае Радыё Рацыя

Фота sputnik.by

[manual_related_posts]
  • http://facebook.com/profile.php?id=100000641676726 Anatol Starkou

    Міхаіл Мясніковіч, на маю думку, – бацька заснавальнік нашай постсавецкай дэмакратыі, якую мы называем лукашызм.

    Што датычыцца прапановы сп. Мясніковіча.

    ЎСЁ на Беларусі з 1 студзеня 1919 года належыла і належыць УЛАДЗЕ БЫЛОЙ КПБ, як у тыя ж апошнія часы скону СССР пры вышэйшым кіраўніцтве нашае КПБ, дзе насамрэч нарадзілася ідэя прэзідэнцтва на Беларусі, перадачы ці перадаверу ўлады Лукашэнку, ў тым ліку ідэя той самай ДЭМАКРАТЫІ-лукашызму, то бок дыктатуры былых чальцоў ЦК КПБ і іх стаўленніка Аляксандра Рыгоравіча, аб якой я сказаў вышэй у пачатку размовы, і як следства лукашызму – кантроль хунты-былога ЦК КПБ над дзяржаўнай / народнай маёмасцю РБ.
    То бок УЛАСНІК УСЕЯ БЕЛАРУСІ і адначасова ўсея постсавецкага беларускага на Беларусі НІКОЛІ НЕ МЯНЯЎСЯ – ЎСЁ на Беларусі па ранейшаму належыць той жа самай хунце – кіраўніцтву былога ЦК КПБ.
    І вось НАРЭШЦЕ прадстаўнік хунты – бацька-заснавальнік нашага лукашызму, агучыў ідэю хунты па перадачы ЎСЯГО СВАЙГО (чытай – партыйнага, камуністычнага, то бок маёмасці хунты) КАМУСЬЦІ, каб той НЕХТА рабіў бізнес / зарабляў грошы на ёй, а чальцы былога ЦК (хунты) моўчку курылі піва ў старонцы. Бо без прыватнай уласнасці на зямлю і прадпрыемства, будынак і г.д. – дзелавой ініцыятывы не будзе.

    Дык ці рэальна выглядае ініцыятыва хунты, сутнасць якой аддай жену дяде, а сам иди… куды хочаш?

    Дык каму хунта перадавера ўласнасць? Мяркую, толькі сабе.
    Бо навошта тады было дваццаць два гады лукашыздзіць Канстытуцыю-1994?
    Максімум два тэрміну адбыў прэзідэнтам – і ў Шклоў на заслужаны адпачынак. Дык гэтага ж не было!

    Яны (хунта) самі для сябе будуць “разняволіваць дзелавую ініцыятыву”. Каб на беларускай маёмасці рубіць бабло яшчэ 100 лят, як пасля 01.01.1919 г.

    А яшчэ, “разняволіўшы дзелавую ініцыятыву”, прыйдзецца разняволіць дэмакратыю, то бок лукашызм… Навошта? Няўжо каб аддаць уладу? Каб наступная ўлада ўспомніла пра выканаўчую, законатворчую і СУДЗЕБНЫЯ галіны пры дэмакратыі + свабоду слова і незалежныя СМІ? Га?

Комментарии для сайта Cackle