На 5700 ІП у Беларусі стала менш за 2016-2017 гады



Гэтая лічба была агучана на вясновым форуме прадпрымальнікаў, які арганізавала рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне “Перспектыва” і які 23 красавіка адбыўся ў Менску.

На форуме прысутнічалі каля 200 чалавек з 18 рэгіёнаў Беларусі. А таксама былі прадстаўнікі ад улады, эканамісты. Форум распачаў кіраўнік “Перспектывы” Анатоль Шумчанка. Сярод выступоўцаў быў і кіраўнік навукова-даследчага цэнтра Мізеса Яраслаў Раманчук.

Форум разглядаў самыя розныя пытанні, звязаныя з прадпрымальніцкай дзейнасцю ў Беларусі. Сяброў форуму хвалявала пытанне, што гандляры з Сярэдняй Азіі вывозяць грошы з Беларусі, таму што для іх створаны лепшыя ўмовы для гандлю, чым для беларускіх прадпрымальнікаў. Ад беларускіх ІП у рэспубліканскі бюджэт амаль у два разы зменшыліся фінансавыя паступленні, таму што ў Беларусі знішчаецца дробны бізнес. Напрыклад, за 2014-2016 гады паступленні ў бюджэт ад ІП скараціліся на 33,9%. Пра гэтыя і іншыя праблемы гутарылі на вясновым форуме “Перспектывы”.

Беларускае Радыё Рацыя, Менск