На беларускім рынку новых аўтамабіляў дамінуе Расея



Гаворка ідзе не толькі пра ўласна расейскія аўто «Лада», але і пра расейскую зборку вядомых сусветных марак.

Пра гэта на прэс-канферэнцыі ў Менску распавёў генеральны дырэктар Беларускай аўтамабільнай асацыяцыі Аляксандр Сідарэвіч:

– Сёння практычна 80% аўтамабіляў, якія прадаюцца на рынку Беларусі, гэта аўтамабілі, вырабленыя ў Расеі. Толькі 7.8% – гэта чысты імпарт з Еўропы, як правіла, і растаможка. 10% – гэта вытворчасць Беларусі, прадстаўленая «Джылі». Рэімпарт праз расейскія склады з растаможкай у Расеі займае толькі 2.6%. Але, як правіла, гэта аўтамабілі з Японіі. Вось такая структура продажу сёння на нашым рынку.

Паводле дадзеных асацыяцыі, у мінулым годзе ў Беларусі было прададзена больш 16.000 аўто маркі «Lada», што вывела расейскага вытворцу на першае месца ў нашай краіне, раней за лідарства ў Беларусі змагаліся толькі французы і немцы – «Renault» і «Volkswagen».

Сяргей Залескі, Беларускае Радыё Рацыя