На Берасцейшчыне будуць падтрымліваць жанчын, занятых у бізнес-сферы



На Берасцейшчыне будуць падтрымліваць жанчын, занятых у бізнес-сферы. Тут пачаў працу праект «Падтрымка жаночага прадпрымальніцтва з акцэнтам на сацыяльны бізнес». Ён рэалізуецца да канца 2018 года і адносіцца да аднаго з васьмі этапаў падтрымкі Беларусі.

На Берасцейшчыне асноўнымі арганізатарамі навучання жанчын грамадска-эканамічнай дзейнасці выступаюць прадстаўнікі «Мясцовага фонду рэгіянальнага развіцця», распавяла адна з адказных за рэалізацыю праграмы Аляксандра Курыловіч:

— Ідэя ўзнікла ў партнёрстве з нашымі нямецкімі калегамі: з Нямецка-беларускім таварыствам і КоопФормумам. У нашага фонду ўжо быў досвед у рэалізацыі праектаў для жанчын па падтрымцы жаночага прадпрымальніцтва. У нямецкіх калег ёсць досвед арганізацыі стажыровак, навучання і наладжвання партнёрства, развіцця бізнес-сетак. І на гэтай глебе ў нас узнікла ідэя праекта менавіта для жанчын: навучэнне бізнесу, але бізнесу, які вырашае нейкія сацыяльныя мэты.

Праект па падтрымцы жаночага прадпрымальніцтва рэалізуецца пераважна за сродкі, прадстаўленыя Нямецка-беларускім таварыствам, КоопФорумам і ОДБ Брусель.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце