На Берасцейшчыне ўскладняецца сітуацыя з пошукам працы



Першая прычына – шмат хто не змог выехаць з працоўнымі мэтамі за мяжу, другая прычына – пагаршэнне эканамічнай сітуацыі ў рэгіёне ды краіне ў цэлым, – распавёў берасцейскі блогер, сябра Беларускай Сацыял-Дэмакратычнай партыі (Грамада) Сяргей Мазан:

– Зараз вельмі цяжка знайсці працу. Па-першае, праца, дзе працадаўца хоча атрымаць сабе кваліфікаванага спецыяліста з веданнем ангельскай мовы. Яны прапануюць 500 рублёў. То бок, калі праца і ёсць, то вельмі нізкія заробкі, ці яе наогул няма.

Як адзначыў Сяргей Мазан, у абласным цэнтры пераважна прапануецца заробак у памеры 400-500 рублёў. Таксама апошнім часам стаў заўважны попыт на медыцынскіх супрацоўнікаў.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце

Фота ok.ru