На берасцейскіх рынках агуркі каштуюць 8-10 тыс. руб.
Ад 10 да 80 тысяч – па такіх цэнах можна знайсці на берасцейскім рынку сезонную садавіну і гародніну. Самыя танныя – агуркі – 8-10 тысяч беларускіх рублёў за кілаграм. Самая дарагая – чарэшня і клубніцы – па 60-80 тысяч беларускіх рублёў за кілаграм. Гандляры распавялі пра тое, якім чынам фармуюцца цэны на прадукты:
– Ад Альшан залешыць цана. Якая ў Альшанах, такая і ў нас будзе. Там падае і ў нас таксама.
– У нас толькі агуркі. Таму я маг сказаць толькі за агуркі. Вырошчваем у Чарнаўчыцах. Цана – 10 тысяч.
– Агуркі танныя ў гэты годзе. Для пакупніка добра, для нас не вельмі.
– Хатні памідор – 60 тысяч. Агуркі – 8-10 тысяч. Пакуль такая цана.
– У гэтым годзе вырошчваецца вельмі цяжка, таму што вясна была халодная. У нас капуста – 10 тысяч, салата – 5, буракі – 5-8, бульба – 20-25.
Берасцейцы адзначаюць, што стараюцца сёлета самастойна вырошчваць сваю садавіну і гародніну, паколькі не маюць дастатковых сродкаў для паходу на рынак. Набываюць толькі тыя прадукты, якіх быў неўраджай, або якіх няма магчымасці вырасціць у беларускім клімаце.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота people.onliner.by
