На БМЗ у двух цэхах спынілася абсталяванне



Позна ўвечары 16 траўня ў МНС паступіла паведамленне пра аварыйнае адключэнне помпаў водападрыхтоўкі ў будынку сортапракатнага цэха №1 жлобінскага БМЗ.

БМЗ. Фота: minprom.gov.by

У выніку адбылося падтапленне машыннай залы з помпамі і з прычыны адсутнасці падачы астуджальнай вады спынена абсталяванне ў сортапракатным цэху і электрасталеплавільным цэху №1 (працавала толькі адна з дзвюх сталеплавільных печаў).

Паведамляецца, што пацярпелых няма. Работнікі МНС адпампоўваюць ваду з машыннай залы, пасля чаго тэхнічным персаналам будуць выкананы работы па рамонце і перазапуску абсталявання. Меркаваны час аднаўлення тэхналагічнага працэсу цэхаў — 20-00 17 траўня.

Спедыялісты называюць прычынай інцыдэнту кароткае замыканне размеркавальнай прылады РУ-40 воднай гаспадаркі сортапракатнага цэха.

novychas.by