На прадпрыемствах і ў арганізацыях Барысава ажно дзевяць вакансій дырэктара
На сайце Менскага аблвыканкама з’явілася новая дырэктарская вакансія ў Барысаўскім раёне — вызвалілася крэсла дырэктара ААТ «Барысаўжылбуд», паведамляе ex-press.live.
На сённяшні дзень у Барысаве склалася ўнікальная сітуацыя, якой няма ні ў адным з раёнаў Менскай вобласці. У дзевяці арганізацый, дзяржаўных або з перавагай долі дзяржуласнасці, няма кіраўніка. Прычым, у некаторых арганізацыях дырэктара няма ўжо больш за год.
Вось гэты дзіўны спіс, у якім ёсць і бюджэтныя арганізацыі, і прамысловыя прадпрыемствы:
— ГП «Горадабудаўнік»;
— ААТ «Барысаўская Аграпрамтэхніка»;
— ААТ «Харчовы камбінат «Весялова»;
— ААТ «Белмедшкло»;
— КВУП «Барысаўводаканал»;
— ААТ «Барысаўскі аўтарамонтны завод»;
— «Занальны дзяржаўны архіў у г. Барысаве»;
— ГСУ «Барысаў-Арэна»;
— ААТ «Барысаўжылбуд».
Чым патлумачыць гэты барысаўскі феномен? Хіба што тым, што ў значнай часткі арганізацый з гэтага спісу ёсць сур’ёзныя фінансава-эканамічныя праблемы?
