На Віцебшчыне выставяць на аўкцыён 365 невыкарыстоўваемых аб’ектаў



Сёлета плануецца ў Віцебшчыне выставіць на аўкцыён і прадаць 365 невыкарыстоўваемых аб’ектаў, з якіх 130 будуць выстаўляцца на продаж упершыню. Пра гэта паведамілі ў камітэце «Віцебскаблмаёмасць».

У вёсцы Белева Аршанскага раёна 25 лютага ў выніку аўкцыёну прадалі адміністрацыйны будынак, у якім калісьці працавала ўпраўленне калгаса. Усяго за 30 рублёў яго купіла жыхарка горада-спадарожніка Оршы, Барані, — пад развіццё прадпрымальніцкай дзейнасці.

А ў Верхнядзвінску ў гэты ж дзень за 50,3 тысячы рублёў прыватнай арганізацыі з Полацка прадалі аўтамабільную газазаправачную станцыю з аб’ектамі ўпарадкавання.

Падрабязная інфармацыя пра прызначаныя аўкцыёны размяшчаецца на сайце камітэта. 

zviazda.by