„Нафтан” плануе ў 2018 годзе перапрацаваць каля 8,3 млн т нафты



ААТ „Нафтан” плануе ў 2018 годзе перапрацаваць каля 8,3 млн т нафты, прыкладна такі ж аб’ём быў перапрацаваны на прадпрыемстве і ў 2017-м, паведаміў генеральны дырэктар прадпрыемства Аляксандр Дзямідаў.

„Усе ключавыя паказчыкі па выніках 2017 года выкананы”, – адзначыў Аляксандр Дзямідаў. У 2017 годзе „Нафтан” завяршыў пусканаладачныя работы і ўвёў у эксплуатацыю адзін з асноўных аб’ектаў – устаноўку першаснай перапрацоўкі нафты АТ-8. Праект накіраваны на павелічэнне аб’ёмаў перапрацоўкі нафты да 12 млн т у год. „Запуск устаноўкі дасць у перспектыве прырост выпускаемай прадукцыі фактычна на 1,2 млн т у год, а таксама прырост выручкі ад яе рэалізацыі – каля $300 млн у год. Падатковыя адлічэнні ў бюджэт павялічацца на $70 млн”, – растлумачыў генеральны дырэктар.

Пачаты пусканаладачныя работы на ўстаноўцы гідраачысткі дызельнага паліва нумар 2. Яе запуск дасць магчымасць прадпрыемству перайсці на выпуск 100 працэнтаў прадукцыі стандарту Еўра-5. Прадаўжаюцца будаўніча-мантажныя работы па ўстаноўцы запаволенага каксавання.

„Асноўная задача на 2018 год – гэта прадаўжэнне мадэрнізацыі, асноўны аб’ект – устаноўка запаволенага каксавання. Будаўніча-мантажныя работы павінны завяршыцца ў лістападзе 2019 года, адпаведна, у бягучым годзе трэба будзе правесці вялікі аб’ём работы па пастаўцы абсталявання, будаўніцтве і мантажы”, – сказаў Аляксандр Дзямідаў.

„Нафтан” – буйны нафтахімічны комплекс, які выпускае розныя віды паліва, масла змазачнае і бітумы, араматычныя вуглевадароды і прадукты нафтахіміі. Цяпер на прадпрыемстве праводзіцца маштабная мадэрнізацыя, яе кошт складае каля $1,6 млрд.

9 лютага „Нафтану” спаўняецца 55 гадоў, заводу „Палімір” у яго структуры 4 лютага споўнілася 50 гадоў. За час работы „Нафтан” перапрацаваў 777 млн т нафты.

belta.by