У Гародні адкрыецца найбольшы будаўнічы гіпермаркет у Беларусі



Урачыстае адкрыццё найбольшай будаўнічай крамы «Мацярык» адбудзецца ў лютым у Гародні. Больш за 60 000 найменняў тавараў для рамонту і добраўпарадкавання хаты будзе прадстаўлена на 10 000 квадратных метрах гандлёвай залы новага гіпермаркета.

materik_grodno

Гандлёвая зала новага гіпермаркета змесціцца на 10 000 м2, а больш за 1 500 м2 зойме «Садовы цэнтр». Будучая гандлёвая прастора «Мацерыка» будзе арганізавана па канцэпцыі DIY (ад англ. Do It Yourself — «зрабі сам»). У гандлёвай зале пакупнікі знойдуць: будаўнічыя сумесі, тавары для хаты, інструмент і электрыку, вырабы з дрэва, сантэхніку, плітку і падлогавае пакрыцце, фарбы, шпалеры, свяцільні, іншыя дэкаратыўныя матэрыялы, пакаёвыя і вулічныя расліны, насенне, садовую мэблю, тэхніку і шмат іншага.

Гіпермаркет разлічаны як на прафесійных будаўнікоў, так і на пакупнікоў, якія вырашылі заняцца будаўніцтвам і ўладкаваннем кватэры, хаты, дачы і саду.

Агульная плошча будаўнічай крамы складае больш за 13 000 квадратных метраў.

Для наведвальнікаў-аўтамабілістаў прадугледжана зручная паркоўка на 360 машына-месцаў.

«Мы хочам быць больш даступнымі для нашых кліентаў. А, дзякуючы адкрыццю яшчэ аднаго гіпермаркета, наш якасны сэрвіс, еўрапейскія стандарты абслугоўвання і індывідуальныя кансультацыі адкрыюць для сябе жыхары гэтага горада і вобласці. Каманда нашых кансультантаў дапаможа падабраць усе матэрыялы для будаўнічых і рамонтных праектаў пакупніка. У гіпермаркеце будзе прадстаўлены шырокі спектр дадатковых паслуг: распрацоўка дызайн-праекта ваннага пакоя, распілоўванне ДСП у строгай адпаведнасці з жаданымі памерамі, пашыў штор па індывідуальный замове і шмат іншага. Нашы пакупнікі з’яўляюцца асновай нашага развіцця і ўдасканалення», — адзначае дырэктар новага гіпермаркета «Мацярык» Мікалай Мішкоў.

Размясціўся новы гіпермаркет «Мацярык» па адрасе г. Гародня, вул. Белуша, 56. Адкрыццё найбольшай у краіне будаўнічай крамы адбудзецца ў лютым гэтага года.

Беларускае Радыё Рацыя