Настаўнікам зноў абяцаюць падвысіць заробкі
Аляксандр Лукашэнка абяцае паступовае падвышэнне заробкаў настаўнікам. Пра гэта ён заявіў у час размовы з працоўным калектывам Бярозаўскай ГРЭС. «Але для гэтага патрэбны грошы ў бюджэце. Зараз ідзе аптымізацыя ўсёй структуры адукацыі. Таму паглядзім, што ў нас атрымаецца. Плюс дадамо настаўнікам пасля гэтага», — сказаў Лукашэнка. Ён не стаў называць канкрэтныя лічбы, на якія будзе падвышаны заробак, але запэўніў, што педагогі ў бліжэйшы час, верагодна, што ў верасні, пачуюць пра гэта.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота podrobnosti.ua
