Нацбанк і ўрад згодныя знізіць стаўкі па крэдытах для бізнесу



Нацбанк і ўрад згодныя знізіць стаўкі па крэдытах для бізнесу. Пра гэта заявіў намеснік прэм’ера Беларусі.

Пётр Пракаповіч прызнаў, што плацяжы па дарагіх крэдытах негатыўна адбіваюцца на фінансавым становішчы прадпрыемстваў і прыводзяць да зніжэння іх рэнтабельнасці. Па словах віцэ-прэм’ера, за апошнія тры месяцы стаўкі па крэдытах зменшыліся на 2,4 працэнтнага пункта.

„Але гэта мала, таму мы вядзем працу з Нацыянальным банкам, каб у бліжэйшыя некалькі месяцаў знізіць кошт крэдытных рэсурсаў для эканомікі”, – цытуе словы Пракаповіча агенцтва БелТА.