Наваполацкі «Космас» пойдзе з малатка за 23 рублі



У верасні ў Наваполацку адбудзецца 9-й аўкцыён па продажы будынка былога кінатэатра «Космас». Будынак культурна-выставачнага комплексу плошчай 1 225 кв.м (разам з ліўневай каналізацыйнай сеткай) будзе выстаўлена за 1 базавую велічыню (23 рубля).

З мэтай продажу дадзенага аб’екта было праведзена восем аўкцыёнаў. Адзін з аўкцыёнаў, прызначаны на 13 сакавіка 2017 г., з устанаўленнем пачатковай цаны продажу, роўнай адной базавай велічыні, адбыўся, пераможцам быў прызнаны ТАА «ВитебскАвтоСити». Аднак 18 красавіка пераможца скасаваў падпісаны раней дагавор куплі-продажу, піша «Наваполацк сёння».

13 чэрвеня і 24 ліпеня бягучага года былі прызначаныя паўторныя аўкцыёны, якія не адбыліся з прычыны адсутнасці заявак на ўдзел у таргах. На верасень прызначаны чарговы (дзявяты аўкцыён) з устанаўленнем пачатковай цаны продажу, роўнай адной базавай велічыні.

ximik.info