Навукоўцы: Трэба вяртаць полеахоўныя насаджэнні
Каб ратаваць зямлю ад дэградацыі, трэба вяртаць полеахоўныя насаджэнні, пра гэта на прэс-канферэнцыі ў Менску заявіў намеснік начальніка ўпраўлення біялагічнай і ландшафтнай разнастайнасці Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Андрэй Кузьміч:
– Трэба ўзнаўляць, як мы лічым, практыку стварэння полеахоўных насаджэнняў, якіх яшчэ 50 год таму ў краіне было каля 7,5 тыс гектараў, а цяпре засталося па экспертных ацэнках не больш за 1,5 тыс гектараў. Так, канешне, на першым этапе гэта будуць затраты, але ў перспектыве яны дадуць як экалагічны эфект, таму што яны памяншаюць хуткасць ветра, а значыць памяншаюць паветраную эрозію глебаў.
Так і эканамічны эфект за кошт захавання пасеваў і павелічэння ўраджаю.
Сяргей Залескі, Беларускае Радыё Рацыя