Названыя лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па эканоміцы



Лаўрэатамі Нобелеўскай прэміі ў эканоміцы за 2021 год сталі Дэвід Кард, Джошуа Ангрыст і Гуіда Імбэнс.

Пра гэта 11 кастрычніка абвясціў Нобелеўскі камітэт.

Камітэт адзначыў, што палову прэміі атрымлівае Дэвід Кард яго ўклад у «эканоміку працы», а другую палову раздзеляць Джошуа Ангрыст і Гуіда Імбэнс за «аналіз прычынных сувязяў».

Нобелеўскую прэмію ў эканоміцы заснаваў Цэнтральны банк Швецыі ў 1968 годзе — з нагоды 300-годдзя заснавання банку і «ў памяць Альфрэда Нобэля». Упершыню яе прысудзілі ў 1969 годзе.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: Niklas Elmehed