З 1 студзеня ў Беларусі падаражэлі некаторыя маркі цыгарэт
Сярод цыгарэт Гарадзенскай тытунёвай фабрыкі «Нёман» на 10 капеек падаражалі цыгарэты Credo, на 12 капеек — «Мінск», «Мінск 7», «Прэм’ер» і «Прэм’ер 7», «Прэм’ер QS», Minsk City, Minsk Capital, Minsk City QS і Minsk Capital QS, Matrix BLUE, на 13 капеек — Minsk City MS, Minsk Capital MS.
На 15 капеек узняліся ў цане «Мінск Superslims», «Мінск 5 Superslims». На такую ж суму падаражалі некаторыя віды NZ і Queen. Некаторыя віды Portal падаражалі на 12-17 капеек, Pall Mall — на 5-10 капеек, Kent і Vogue — на 10 капеек, Rothmans — на 5 капеек.
Што датычыцца ТАА «Тытунь-інвест», даражэй на 10 капеек сталі Winston і Sobranie, на 15 капеек — цыгарэты Mac, Kalipso. Цыгарэты Monte Carlo выраслі ў цане 8-10 капеек, Camel — 10-15 капеек, «Карона» і «Форт» — 5-10 капеек.
ТАА «Інтэр Табака» ўзняла на 11-15 капеек цэны на цыгарэты Dove, на 13 капеек — Red Bor, на 10-24 капеек — L&M, на 10 капеек — Marlboro і Parliament.
Узнялі на 10 капеек у цане імпартуемыя «Беларусьгандлем» цыгарэты Dunhill.
