Некаторыя маркі цыгарэт падаражэюць у Беларусі з 1 чэрвеня



Сярод цыгарэт ААТ „Гродзенская тытунёвая фабрыка „Нёман” на 5 капеек падаражэюць Pall Mall (Red, Blue, Silver, Azure, Nano Fresh, Nano Blue, Nano Silver, Nano Fusion, Nanokings Blue, Nanokings Blue, Superslims Azure, Superslims Violet). Таксама на 5 капеек падымуцца ў цане некаторыя цыгарэты Rothmans і Kent.

Што датычыцца прадукцыі ТАА „Тытунь-інвест”, то цэны на цыгарэты не зменяцца. З’явяцца ў продажы цыгарэты Sobranie Refine Evolve.

З увозімых кампаніяй „Беларусьгандаль” на 5 капеек падаражэюць некаторыя цыгарэты Kent, Pall Mall, Richmond, Aroma Rich, а таксама цыгарэты Kiss Brown.

„Энерга-Оіл” не павышае цэны на цыгарэты.

Беларускія вытворцы і імпарцёры цыгарэт маюць права штомесяц дэклараваць максімальныя рознічныя цэны на тытунёвыя вырабы.

belta.by