Некаторыя ВНУ павялічылі кошт навучання



Некаторыя беларускія ВНУ павысілі цэны на навучанне ў 2017/2018 навучальным годзе. Апошні раз кошт навучання ў ВНУ павялічваўся год таму, у ліпені.

У БДУ кошт навучання на дзённай форме для першакурснікаў дасягае 2.851 рубля на год (да 2.616 рублёў у папярэднім годзе) на юрыдычным факультэце і факультэце міжнародных адносін па спецыяльнасцях „правазнаўства” і „эканамічнае права”, „міжнароднае права”. 

Мінімальны кошт навучання ў ВНУ — на філалагічным факультэце па спецыяльнасцях „беларуская філалогія (па напрамках)”, „руская філалогія (па напрамках)”, а таксама на факультэце сацыякультурных камунікацый — „сацыяльная праца (напрамак — сацыяльнае праектаванне)” — 2.039 рублёў.

У Беларускім дзяржаўным універсітэце інфарматыкі і радыёэлектронікі (БДУІР) кошт навучання складае ад 2.255 рублёў на факультэце радыётэхнікі і электронікі і факультэце тэлекамунікацый да 2.750 на факультэце камп’ютарных сістэм і сетак. Летась навучанне ў БДУІР каштавала ад 2.050 да 2.500 рублёў.

У Мінскім дзяржаўным лінгвістычным універсітэце за навучанне на дзённым аддзяленні першакурснікам давядзецца заплаціць 2.210 рублёў супраць 2.018 рублёў годам раней.

У Акадэміі кіравання пры прэзідэнце Беларусі цана на навучанне на дзённым аддзяленні ўстаноўленая ў 2.320 рублёў (2.110 рублёў).

Год навучання ў Мінскім інавацыйным універсітэце на сённяшні дзень таннейшы, чым летась. Універсітэт устанаўлівае кошт навучання, эквівалентны 1.280 доларам ЗША. Зараз гэта 2.521 рубель, а годам раней — 2.575.

belapan.com