Новы рэзідэнт „Вялікага каменя” створыць у індустрыяльным парку „Лічбавы горад”



Новы рэзідэнт кітайска-беларускага парка „Вялікі камень” створыць у парку „Лічбавы горад”.

Цырымонія ўручэння пасведчання аб рэгістрацыі 36-му рэзідэнту індустрыяльнага парка кампаніі ТАА „Цыфраград Цзяньі” адбылася 8 чэрвеня.

Як паведамляе адміністрацыя „Вялікага каменя”, названы інавацыйны праект накіраваны на стварэнне платформы для кіравання вялікімі данымі ў галіне будаўніцтва. У планах рэзідэнта — стварэнне ў парку так званага „Лічбавага горада”, што ў перспектыве дасць магчымасць вывесці развіццё „Вялікага каменя” на якасна новы ўзровень. Рэалізацыя праекта запланавана на 2018—2020 гады. Пры гэтым рэзідэнт плануе прыступіць да пачатку аказання паслуг ужо ў 2019 годзе.

Заснавальнікам рэзідэнта з’яўляецца Пекінская карпарацыя Цзяньі. Раней гэтая кампанія выступіла ў якасці інвестара яшчэ аднаго рэзідэнта парку — ААТ „Ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга” Інстытут Белдзяржпраект „.

Індустрыяльны парк „Вялікі камень” — тэрыторыя плошчай 91,5 кв. км з асаблівым прававым рэжымам, які забяспечвае камфортныя ўмовы вядзення бізнесу. Парк фарміруецца ў Смалявіцкім раёне Менскай вобласці, за 25 км ад сталіцы. Прыярытэтныя напрамкі развіцця: электроніка, біямедыцына, тонкая хімія, машынабудаванне і новыя матэрыялы. Плануемыя рынкі — краіны СНД і Еўразвяза.

belapan.by