Новы завод „БелДжы” пачаў серыйную вытворчасць аўтамабіляў



Новы завод „БелДжы” пачаў серыйную вытворчасць аўтамабіляў, паведаміў журналістам міністр прамысловасці Віталь Воўк.

„Серыя пачалася ўжо. Мы цяпер завяршаем канчатковае выпрабаванне серыі з 222 вырабаў. Ужо спыняцца не будзем”, – адзначыў Віталь Воўк.

Адказваючы на пытанне, калі новыя машыны плануецца паставіць на продаж, міністр не выключыў, што гэта можа адбыцца ўжо ў лістападзе. „Да гэтага трэба сур’ёзна падрыхтавацца. Кампанія „Джылі”, завод „БелДжы” ўдзяляе сур’ёзную ўвагу выкананню карпаратыўных стандартаў. Кліент павінен мець аналагічны доступ да сэрвісу ў любой краіне свету. З дылерамі вядзецца размова. Калі яны цяпер не могуць гэта забяспечыць, то павінны гарантаваць, што да канца года гэта зробяць. Галоўнае, каб спажывец быў задаволены”, – падкрэсліў міністр.

Як паведамлялася, праектная магутнасць новага завода пад Барысавам на першым этапе складзе 60 тыс. машын у год.

belta.by