Новыя гарызонты “Крыніц Палесся”



Пінская фабрыка мастацкіх вырабаў “Крыніцы Палесся” павінна выйсці на новы якасны ўзровень і заняць сваю, непаўторную, нішу ў сувенірнай прадукцыі Беларусі. Такую задачу перад прадпрыемствам паставіла кіраўніцтва краіны. Аналагічных фабрык у Беларусі 15 і кожная імкнецца зрабіць свой брэнд.

Са свайго боку дзяржава абяцае падтрымку і паляпшэнне сацыяльных умоў супрацоўнікаў фабрыкі, адзначыў прадстаўнік Міністэрства эканомікі Аляксандр Кудаў:

– Сёння наша задача ўвесці на прадпрыемстве новыя тэхналогіі ў вытворчасць сувенірнай прадукцыі і спажывецкіх тавараў, павялічыць аб’ёмы вытворчасці, заробак. Гэта ўсе тыя задачы, якія стаяць перад рэальным сектарам эканомікі нашай краіны, яны мусяць выконвацца і на сувенірнай фабрыцы ў Пінску.

Таксама нядаўна “Крыніцы Палесся” наведаў намеснік Адміністратара спраў кіраўніка краіны Андрэй Худык. Чыноўнікі спадзяюцца, што змены на фабрыцы адбудуцца хутка. Галоўнае, рабіць такія рэчыя, якія б адпавядалі попыту і мелі адметнасць, што прыцягвае спажыўца.

Пятро Савіч, Беларускае Радыё Рацыя