Нямеччына вырашыла прыпыніць сертыфікацыю «Паўночнага патоку — 2»



Па словах канцлера Нямеччыны, пасля таго, як Расея прызнала незалежнасць ЛНР і ДНР неабходна зноўку ацаніць сітуацыю. Сертыфікацыя «Паўночнага патоку — 2» у гэтых умовах працягвацца не будзе.

Улады Нямеччыны прыпыняць сертыфікацыю «Паўночнага патоку — 2». Аб гэтым заявіў канцлер Олаф Шольц.

Газаправод пакуль немагчыма сертыфікаваць пасля «апошніх дзеянняў» Расеі, сказаў канцлер Нямеччыны. Па яго словах, сітуацыя павінна быць зноўку ацэненая пасля прызнання Расеяй ЛНР і ДНР — гэта закране і «Паўночны паток — 2».

Санкцыі супраць Расеі Нямеччына прыме на працягу дня, удакладніў Шольц.


[manual_related_posts]