Па 11 рублёў у дзень выдаткоўваюць на жыццё берасцейцы
Адзінаццаць рублёў – столькі выдаткоўваюць на жыццё штодня жыхары Берасцейскай вобласці. Пра гэта сведчаць апошнія дадзеныя Белстата.
У сярэднім па краіне беларусы выдаткоўвалі крыху больш за 13 рублёў, – распавёў кіраўнік гарадской арганізацыі грамадскага аб’яднання «Гавары Праўду!» Аляксандр Пась:
– Нават калі ўзяць у разлік, што чалавеку трэба праехаць на працу і з працы – ужо 2 рублі трэба выдаткаваць. Калі перакусіць на працы, дзяўчыне звычайна трэба менш, бо яна сочыць за фігурай, дзесьці 3-4 рублі. А мужчына, магчыма, выдаткоўвае больш, таму што ўсё ж такі паболей будзе – 5-7 рублёў.
Паводле Аляксандра Пася, большасць выдаткаў – гэта менавіта ежа і транспарт. У выпадку выкарыстання аўто траты павялічваюцца яшчэ на 30%. Таму такую сітуацыю можна лічыць мяжой.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце
Фата з facebook.com
