Пад Менскам у 2019 годзе пачнуць масава вырабляць электракары



Масавую вытворчасць электрамабіляў Zotye ў вёсцы Абчак на заводзе „Юнісан” плануюць запусціць у першым квартале 2019 года, паведаміў намеснік старшыні Мінгарвыканкама Віктар Лапцеў.

У чэрвені гэтага года ў Кітаі паміж кампаніямі „Юнісан” і Zotye было падпісана пагадненне на зборку ў Беларусі 30 000 электрамабіляў для наступнай пастаўкі на рынкі краін СНД. Праект планавалі рэалізаваць да 2022 года. Яго кошт склала 560 млн даляраў.

Збіраць вырашылі міні-электракар Zotye E200 і седан Zotye Z500EV. Мяркуецца, што двухмесная крошка Zotye E200 з запасам ходу ў 200 км будзе каштаваць каля $17 тыс., а седан з запасам ходу да 250 км – звыш за $22 тыс.

Па словах В. Лапцева, з развіццём электратранспарту пачне змяняцца гарадская інфраструктура.

– Электратранспарт – перспектыўны напрамак, – адзначыў ён. – Але, каб гараджане пачалі больш актыўна карыстацца такімі машынамі, неабходна ўносіць змены ў праектаванне дваровай тэрыторыі. Зараз у нашых дварах не прадугледжаныя месцы для зарадкі электрамабіляў. І ўсё спраектавана настолькі аптымальна, што знайсці лішняе месца там няпроста – неабходна будзе абрэзаць, да прыкладу, зялёную зону альбо дзіцячую пляцоўку. Але, у прынцыпе, паколькі зарадная станцыя для электратранспарту дастаткова бяспечная і кампактная, у будучыні не выключаю магчымасці ўстаноўкі яе каля шматкватэрных дамоў.

minsknews.by