Падаражэнне паліва не здзіўляе беларусаў



Чарговае падвышэнне коштаў на паліва 12 траўня на 1 капейку ўжо не здзіўляе беларусаў.

Людзі прызвычаіліся і нават на абурэнне не хапае сіл. Паколькі даражэе літаральна ўсё і нашмат больш, чым на 1 капейку. Проста ўзрастае галаўны боль ад думак, дзе і на чым зэканоміць, кажуць жыхары Бярозаўшчыны:

– Няма такога росту заробкаў у людзей, каб так усё даражэла.

– Па капейцы – не шмат, па рублю – людзі б узбунтаваліся. Ужо наколькі даражэй стаў – 10 літраў 15 рублёў і 30 капеек ужо каштуе бензін.

 Сяржук Русецкі з праваабарончага цэнтра „Вясна”:

– Падаражэнне паліва адаб’ецца на коштах усяго, што набываецца. Зараз няякасная нафта прыйшла на нафтаперапрацоўчыя заводы і абсталяванне на сотні мільёнаў даляраў гаўкнула, цяпер трэба рамантаваць.

Увесь рэпартаж слухайце ў далучаным файле:

А рамантаваць, упэўнены апытаныя грамадзяне, будуць грашыма з іх кішэні. З пачатку 2018-га паліва даражэла 31 раз.

Па дадзеных “Белнафтахіма”, з пачатку 2019 года кошт расейскай нафты для беларускіх заводаў павялічыўся крыху больш 18 на адсоткаў. Беларусы не маюць аптымістычных прагнозаў на будучыню наконт павышэння цэн.

Беларускае Радыё Рацыя