Падатковая абвяшчае вайну заробкам „у канвертах”



1306657490_articleУ Савет Міністраў унесены праект указа па змаганні з заробкамі „ў канвертах”. Пра гэта паведаміў міністр па падатках і зборах Беларусі Уладзімір Палуян.

„Прыняцце заканадаўчага акта кіраўніком дзяржавы выведзе змаганне з выплатай заработнай платы „ў канвертах” на дзяржаўны ўзровень, дазволіць далучыцца да змагання падатковых органаў з гэтай негатыўнай з’явай у эканоміцы таксама супрацоўнікаў праваахоўных, кантралюючых органаў”, – адзначыў міністр.

„Сумленны суб’ект гаспадарання, які плаціць падаткі, адлюстроўвае ва ўліку рэальную выплачаную заработную плату сваім работнікам, павінен быць зацікаўлены ў прыняцці такога ўказа”, – падкрэсліў Уладзімір Палуян.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота e-kurier.info