Падатковая інспекцыя будзе кантраляваць пакупку валюты насельніцтвам



Падатковая інспекцыя будзе ведаць пра тое, колькі валюты купляе кожны беларус. Банкаўская таямніца стане даступная з 1-га студзеня наступнага году. Пакуль жа звесткі аб валютна-абменных аперацыях могуць атрымаць, да прыкладу, толькі праваахоўныя органы па запыце. Пра доступ падаткавікоў да інфармацыі, якая складае банкаўскую таямніцу фізічных асоб, заявіла старшыня праўлення Нацыянальнага банка Надзея Ермакова. Паводле яе слоў, ужо падрыхтаваны адпаведныя змены ў Падатковы кодэкс, якія будуць унесеныя з пачатку наступнага году. А пакуль тых, хто марнуе больш, чым зарабляе, падаткавікі знаходзяць іншымі спосабамі.

Беларускае Радыё Рацыя